Сход Беларускага еўрапейскага форуму ў Гомелі зладзілі актывісты БХД
Акрамя мясцовых актывістаў, у мерапрыемстве прынялі ўдзел адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі і намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.
Паводле Дзяніса Садоўскага, на сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні еўрапейскай інтэграцыі і надзённыя праблемы апазіцыі. Гутарка зацягнулася больш чым на паўтары гадзіны. Удзельнікі сходу былі задаволены сустрэчай і прынялі аднадушнае рашэнне актыўна ўдзельнічаць у Беларускім Еўрапейскім Форуме.
Пасля выступу сябраў аргкамітэту і адказаў на пытанні ў якасці дэлегатаў на сход абраны сем чалавек.