Культурніцкая камісія БХД разаслала лідарам думак віншаванні з Вялікаднем і стагоддзем партыі
Культурніцкая
камісія Беларускай хрысціянскай дэмакратыі разаслала епіскапам і некаторым
святарам усіх хрысціянскіх цэркваў, а таксама грамадскім лідарам, наукоўцам і
пісьменнікам адмысловыя паштоўкі з віншаваннямі – з нагоды Вялікадня, агульнага
для ўсіх хрысціянаў, і 100-годдзя партыі.
– Мы аднавілі
добрую традыцыю віншаванняў на хрысціянскія святы, якая існавала ў першыя гады
адраджэння БХД, – паведаміла прэс-службе партыі Вольга Севярынец, – а заадно
нагадалі лідарам думак пра важны юбілей – стагоддзе Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, якое мы будзем адзначаць сёлета ў траўні.