Віталь Рымашэўскі: Не цурайцеся роднай мовы і будзеце пераможцамі, як гурт Navi!
Сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў выхад гурту Navi ў фінал міжнароднага музычнага конкурсу “Еўрабачанне”.
“Прадстаўнікі
Беларусі раней таксама выходзілі ў фінал, але ўсе свае песні яны спявалі
выключна па-расейску. Таму нацыянальнай перамога можна лічыць толькі выхад у
паўфінал гурта Navi з беларускамоўнай песняй. Стала ўжо
дрэннай традыцыяй, што прадстаўнікі Беларусі карыстаюцца альбо ангельскай,
альбо расейскай мовай. Navi ламае гэты трэнд. Пажадаем ім перамогі ў
фінале”, – адзначыў ён.
Паводле яго, прыклад
гурта Navi павінен натхніць іншых беларускіх
вытворцаў і простых беларусаў на больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы. “Не
цурайцеся роднай мовы і будзеце пераможцамі, як гурт Navi!” – заклікаў сустаршыня БХД.