У Глыбокім судзяць сябра БХД за сюжэт, якога ён не рабіў (відэа)

18 мая 2017 15:23  |  Палітыка

У Глыбокім судзяць сябра БХД за сюжэт, якога ён не рабіў (відэа)

 

Ініцыятарам пераследуТаццяны СмоткінайіЗмітра
Лупача(сябра БХД) выступіла міжраённае аддзяленне КДБ.

Недзяржаўных журналістаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі
на польскі тэлеканал “Белсат”. Аднак сама Таццяна Смоткіна кажа, што наогул
ніколі ў жыцці не супрацоўнічала з “Белсатам”, і ў сюжэце выступае
акурат у якасці героя — жыхара злашчаснага дома.

Тэлесюжэтпра
неабходнасць капітальнага рамонту ў доме, дзе жыве Смоткіна, выйшаў у эфір 13
красавіка. У ім журналісты апытваюць жыхароў шматпавярховіка, у кадры роўна на
5 секунд з’яўляецца Таццяна, паказваючы калегам жахлівы стан камунікацый у
доме. Аўтарам сюжэту пазначаныСяргей Пятрухін.

Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі міліцыі склалі супраць
Смоткінай і яшчэ аднаго журналіста з Глыбокага — Змітра Лупача —
адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі, паводле якіх журналістам
сёння могуць вынесці штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Пачатак працэсу а 15:00.

БАЖ

 

Болей навін