Валанцёры БХД правялі экалагічную акцыю на МКАД-2 (фота)

25 мая 2017 16:09  |  Грамадства

Валанцёры БХД правялі экалагічную акцыю на МКАД-2 (фота)

Актывісты-валанцёры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выехалі
на новую Мінскую кальцавую дарогу, каб выратаваць зялёныя пасадкі, бо аўтатранспарт экалогію не
паляпшае ні на вуліцах, ні на буйных трасах.

“Мінулай восенню на развязцы ў бок вёскі Пялікшты Валожынскага
раёна (на ўказальніку – “Палікшты”) камунальнікі патыркалі ў гліну маладзенькія
бярозкі. Так натаміліся, што частку пасадачнага матэрыялу кінулі каля дарогі, а
ўсё пасаджанае не здолелі па-людску прывязаць да калкоў. Відовішча было вартае
жалю. Шмат дрэўцаў загінула”, – адзначыла арганізатар акцыі Галіна Каржанеўская.

Аматары прыроды замацавалі саджанцы, якія выжылі, абышоўшы
значную плошчу.

“У мяне даўно балела душа, гледзячы на гэты здзек з жывога”,
– прызналася Галіна Каржанеўская.

“Ім абы адчытацца, а вынік нікога не хвалюе. Напрошваецца
адно слова – “нядбайнасць”, – сказала Ніна Лойка. А Максім Лойка зірнуў, што
называецца, “у корань”: “Я так падазраю, што на гэтым вялікім участку закопаны
вялікія грошы. І грошы, зразумела, з кішэні падаткаплацельшчыкаў”.

Як высветлілася, падрадчыкам у сталічных дарожнікаў быў
Мінскі лясгас. Самі дарожнікі скардзяцца, што ў справе азелянення “нічога не
разумеюць”.

Болей навін