Праграма БХД. Мясцовае самакіраванне паводле БХД. Назвы.
Населены пункт |
Заканадаўчы ворган |
Выканаўчы ворган |
Глава выканаўчай улады |
Вёска |
Рада |
Управа |
Стараста |
Воласць |
Валасны Соймік |
Валасная Управа |
Войт |
Павет |
Павятовы Сойм |
Павятовая Управа |
Стараста Павятовы |
Горад |
Магістрат |
Гарадская Управа |
Бургамістр (кашталян) |
Раён |
Раённая Рада |
Раённая Управа |
Стараста раённы |
5.2. Вынікам рэалізацыі рэформы АТП хрысціянскія дэмакраты бачаць:
-павелічэнне статуса і прывабнасці новых рэгіянальных і муніцыпальных цэнтраў;
-забеспячэнне збалансаванасці эканамічнага развіцця гарадоў рознага ўзроўню, а не толькі сталічнага горада Менска і абласных цэнтраў за кошт іншых рэгіёнаў;
-вырашэнне праблемы перагружанасці сталіцы насельніцтвам;
-дэмаграфічнае адраджэнне рэгіёнаў, сярэдніх і невялікіх гарадоў, сельскіх населеных пунктаў;
-паляпшэнне эфектыўнасці кіравання рэгіёнамі за кошт змяншэння плошчы рэгіёнаў;
-забеспячэнне гнуткасці і эфектыўнасці пры рашэнні мясцовых задач за кошт набліжэння мясцовых і рэгіянальных улад да грамадзян;
-улік існуючага прамысловага, транспартнага, рынкавага, экалагічнага патэнцыялу і гістарычнай асновы ў новай сістэме АТП;
-паэтапны пераход да новай сістэмы АТП (з улікам існуючага АТП – падзелу краіны на раёны);
-паступовае переразмеркаванне функцыяў раёнаў на ўзровень муніцыпалітэтаў/валасцей і паветаў;
-дэбюракратызацыю і змяншэнне колькасці чыноўнікаў за кошт скарачэння колькасці звёнаў АТП: замест існуючых трох звёнаў “вобласць-раён-сельсавет” будзе створана два звяна “павет-муніцыпалітэт/воласць”;
-шчыльную сувязь рэформы АТП краіны з падаткавай рэформай і развіццём мясцовага і рэгіянальнага самакіравання.
З праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”,
прынятай 13 чэрвеня 2015 года