Павел Севярынец прэзентуе кнігі пра БХД у Наваполацку, Дзісне, Навалукомлі, Мёрах
У суботу-нядзелю 3і 4 чэрвеня сустаршыня БХД Павел Севярынец
правядзе шэраг прэзентацыяў кнігаў “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя:
1917-2017” і “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” на
Полаччыне ды Віцебшчыне.
Сустрэчы пройдуць
у Навалукомлі, Наваполацку, Дзісне, Мёрах і некаторых вёсках Полаччыны,
звязаных з жыццём і дзейнасцю лідараў БХД.
Тыя, хто жадае паўдзельнічаць у прэзентацыях і
грамадска-палітычных сустрэчах – калі ласка, звязвайцеся праз тэлефон
80295160861 (Павел) альбо праз сацыяльныя сеткі.