Бабруйскія актывісты ніяк не могуць атрымаць адказ прэзідэнта на іх зварот па касцёле

07 чэрвеня 2017 16:04  |  Грамадства

Бабруйскія актывісты ніяк не могуць атрымаць адказ прэзідэнта на іх зварот па касцёле

 

6 чэрвеня ў
Бабруйску адбылася чарговая сустрэча сяброў ініцыятывы “Аднаўленне
бабруйскага касцёла”, на якой быў разгледжаны адказ на калектыўны зварот грамадзян
за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэя Кунцэвіча.

У красавіку
бабруйчане дзеля вяртання касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі,
фасад якога быў забудаваны ў 1960-я гады, гістарычнага выгляду звярнуліся ў
Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай дапамагчы з поўным вяртаннем будынка
каталікам. Але адказ яны атрымалі з Магілёўскага аблвыканкама.

У звароце
адзначалася, што не атрымалася знайсці дакументы, якія б дазвалялі забудову касцёла
пяціпавярхоўкай і прымалі будынак у эксплуатацыю. У аблвыканкаме ж заявілі, што
дакументы ёсць, але, паводле іх, гэтая прыбудова – інтэрнат Будтрэста на 197
чалавек. Разам з тым незразумела, як з інтэрнату прыбудова стала адміністрацыйным
будынкам домабудаўнічага камбіната.

У адказе з
Магілёва таксама гаворыцца, што Бабруйскі гарвыканкам дадаткова вывучае пытанне
аб правамоцнасці змены мэтавага прызначэння аб’екта з інтэрната на
адміністрацыйны будынак.

“Адказ ад прэзідэнта
яшчэ не атрымалі. Вырашылі дачакацца і потым скарэктаваць далейшы план. Працягваем
распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў”, – адзначыла каардынатар Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі па Бабруйску і Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Болей навін