У Магілёве ў межах кампаніі «Добрая вясёлка» пройдзе сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД

08 чэрвеня 2017 13:17  |  Грамадства

У Магілёве ў межах кампаніі «Добрая вясёлка» пройдзе сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД

 

9 чэрвеня ў 16.00 адбудзецца чарговая сустрэча Сеньёрскай
арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Магілёва. Мерапрыемства будзе
прысвечана рэалізацыі кампаніі “Добрая вясёлка”.

Лідар сеньёраў Святлана Шавела правядзе майстар-клас па
вырабе беларускага нацыянальнага сувеніра. Член актыўнай групы Любоў Кужалева прадэманструе падарункі
для дзяцей з дому малюткі і
дзіцячага прытулку Магілёва – лагічныя гульні, якія развіваюць дробную маторыку
малых.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Кантактная інфармацыя па тэлефоне
+375298118825 (Святлана).

Болей навін