У Віцебску прайшла сустрэча з Паўлам Севярынцам (дадаліся фота)
15 чэрвеня Павел
Севярынец, сустаршыня аргкамітэту Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя,правёў
сустрэчу з прыхільнікамі і сябрамі БХД у Віцебску.
Ён прэзентаваў
дзве кнігі па гісторыі партыі, пра значных асоб хрысціянска-дэмакратычнага
руху, якія значна паўплывалі на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў,
адраджэння незалежнасці, распавёў і пра сучаснасць, паразмаўляў з людзьмі.
“Такія сустрэчы
з такімі людзьмі, як Павел, вельмі натхняюць і даюць надзею, што ў Беларусі
ёсць будучыня”, – адзначыў адзін з прысутных.