Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі
Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна «Сем камянёў»
была адзначана Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі
за лепшы літаратурны дэбют. Акрамя Шэіна ўзнагароду атрымалі яшчэ дзесяць
пісьменнікаў.
Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на Eurocon
—еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў гэтым годзе прайшоў у
нямецкім Дортмундзе, піша tut.by. У розныя гады сярод пераможцаў прэміі былі браты
Стругацкія, Станіслаў Лем і Чынгіз Айтматаў.
Шэін —ужо трэці беларус, адзначаны гэтай узнагародай.
У 2014 годзе прэмію Еўракон за лепшы дэбют атрымаў Віктар Марціновіч (за раман
«Мова»). А ў гэтым годзе ў намінацыі «Лепшае фэнтэзі для дзяцей» перамагла
Наталля Шчэрба (за цыкл кніг «Чародеи»). Яна нарадзілася ў Маладзечне, але
цяпер жыве ва Украіне.
Аляксей Шэін быў адным з заснавальнікаў «Маладога Фронту», у
2000-2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні гэтай арганізацыі. Пазней
працаваў прэс-сакратаром і спічрайтэрам Аляксандра Мілінкевіча (падчас
прэзідэнцкай кампаніі 2006 года). Да 2011 года Шэін з’яўляўся адным з
сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя».
Кніга «Сем камянёў», якую напісаў Шэін, выйшла ў 2015 годзе.
Як лічыць аўтар, яго кніга —«першы твор у беларускай літаратуры ў жанры
прыгодніцкага фэнтэзі».