За паляпшэнне ўмоў жыцця ў Альшанцы сабрана больш за 200 подпісаў

23 чэрвеня 2017 22:10  |  Грамадства

За паляпшэнне ўмоў жыцця ў Альшанцы сабрана больш за 200 подпісаў

 

Жыхары гарадзенскага мікрараёна Альшанка збіраюць подпісы,
каб у мікрараёне з’явілася паліклініка, а таксама змяніліся ўмовы жыцця. У
раёне Гародні, дзе пражывае каля 30 тысяч чалавек, мала крамаў ды існуюць
праблемы з транспартам.

Пра праблемы Альшанкі распавядаеініцыятар збору
подпісаў, актывіст
Сацыяльна-хрысціянскага рухуЯўген Дудкін:

– Перш за ўсё людзей хвалюе паліклініка, бо некаторым трэба
вазіць сваіх маленькіх дзяцей на аналізы ў розныя ўстановы. Адны аналізы тут, а
іншыя трэба везці ў цэнтр горада ў іншую паліклініку. Па-другое, маленькіх
дзетак трэба везці з перасадкай напрыпынку „Фабрыка Нёман”,
упаліклініку, якая знаходзіцца на ўскрайку горада. Было б рацыянальна
стварыць аўтаномную паліклініку з поўным пералікам урачоў спецыялістаў.

Жыхары Альшанкі падчас збору подпісаў таксама падзяліліся
сваімі праблемамі:

– Праблемы – гэта школьныя ўстановы, дзіцячыя садкі,
паліклініка, сацыяльная сфера. Недахоп зялёных насаджэнняў – кустоў, дрэваў,
якіяпершапачаткова высаджваліся, але то дзеці ламаюць, то яны высыхаюць.

– Па-першае,
транспарт, бо да дзіцячай паліклінікі трэба ехаць гадзінуз перасадкамі.
Каб даехаць без перасадак, трэба ехаць не ў гадзіну пік.

За паляпшэнне ўмоў жыцця ў Альшанцы ўжо сабрана больш за 200
подпісаў і створана электронная петыцыя да гарадскіх уладаў. Жыхары Альшанкі
цягам тыдня збіраюцца звярнуцца да дэпутатаў і азнаёміць іх з праблемамі раёна.

Беларускае
Радыё Рацыя, Гародня

Болей навін