Сацыяльна-хрысціянскі рух падаў дакументы на рэгістрацыю
Старшыня
Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова і намеснік старшыні Максім Гацак
26 чэрвеня падалі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі на афіцыйную
рэгістрацыю арганізацыі.
Як адзначыла
Вольга Кавалькова, усе дакументы вывераныя і па іх у СХР пытанняў па
рэгістрацыі быць не павінна. “Але, як мы ведаем, у Беларусі пытанне рэгістрацыі
ці нерэгістрацыі вырашаюць не дакументы, а найвышэйшая палітычная воля”, –
падкрэсліла старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху.
Нагадаем, што СХР
быў заснаваны 14 лістапада 2015 года як Хрысціянска-дэмакратычны рух. Аднак
тады арганізацыі было адмоўленай у дзяржаўнай арганізацыі. Другі сход адбыўся
27 траўня 2017 года. На ім была змененая назва на Сацыяльна-хрысціянскі рух,
унесеныя змены ў кіраўніцтва і стратэгію дзейнасці.