Гродзенская БХД правяла перамовы з Беларускім домам у Варшаве
15 чэрвеня ў
Варшаве адбылася сутрэча кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускіх
хрысціянскіх дэмакратаў Міколы Баўсюка з сустаршынёй Беларускага дома ў Варшаве
Алесем Зарэмбюком.
Па выніках
сустрэчы дамовіліся аб дапамозе ў працаўладкаванні беларуаў, якіх звольнілі з
працы па палітычных матывах, а таксама аб тым, што Беларускі дом будзе спрыяць
наладжванню сустрэч з прадстаўнікамі розных узроўняў польскай дзяржавы для пераймання
вопыту кіравання дзяржаўнымі структурамі ў дэмакратычным грамадстве, стварэнні
праграм развіцця ў розных галінах гаспадаркі, напрыклад, праграмы развіцця
сельскай гаспадаркі.
Дзеля гэтага
будзе наладжаны шэраг семінараў у Польшчы для прадстаўнікоў БХД.