МХД ушанавалі памяць Янкі Купалы (фота)

07 ліпеня 2017 14:33  |  Грамадства

МХД ушанавалі памяць Янкі Купалы (фота)

 

7 ліпеня ў дзень 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы (Яна Луцэвіча; 1882-1942) Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ўшанавалі памяць вялікага
беларускага паэта, нацыянальнага генія і прарока нацыянальнага адраджэння.

У гэты дзень актывісты МХД наведалі Вайсковыя могілкі ў
Менску, дзе пахаваны паэт, і ўсклалі кветкі да яго магілы.

“У кожным народзе ёсць прызнаныя мастацкія таленты. Наш
народ імі таксама не абдзелены. Але не кожны талент – з тых многіх, якімі мы
ганарымся, – можна назваць прарокам нацыі. Напісаныя стагоддзе таму словы
Купалы не губляюць актуальнасці і сёння. Заклікі да абуджэння нацыянальнай
свядомасці беларусаў вострыя і ў наш час. Мы перакананыя, калі б Янка Купала
жыў і пісаў у лукашэнкаўскай Беларусі – быў бы забароненым уладай і №1 ва ўсіх чорных спісах”, –
адзначылі актывісты.

 

МХД ушанавалі памяць Янкі Купалы (фота)

 

Болей навін