Віншуем з днём народзінаў Аляксея Шэіна!

13 ліпеня 2017 11:51  |  Грамадства

Віншуем з днём народзінаў Аляксея Шэіна!

 

Віншуем з днём народзінаў былога сустаршыню Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Аляксея Шэіна! Жадаем яму плёну ў творчасці, Божага
дабраславення для ўсёй сям’і і свабоду для Беларусі!

Аляксей Шэін (нарадзіўся 13
ліпеня 1976 году, Мінск) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, журналіст,
літаратар. Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У 1998 г. скончыў філалагічны
факультэт БДУ. Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
(Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA).

З 1999 да 2003 — сябра Сойму й
Управы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі. У 2000—2004 гадах — намеснік старшыні
Маладога Фронту. У 2005—2006 гадах — прэсавы сакратар, а затым — спіч-райтэр кандыдата ў
прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.

У межах БХД стаў ініцыятарам
кампаніі «Моцная сям’я — моцная Беларусь», якая выступае за падтрымку сямейных
каштоўнасцяў і ў абарону ненароджаных дзяцей, а таксама кампаніі “За свабоду
сумлення”.

Аўтар і рэжысёр дакументальнага
фільму «Хрыстос забаронены» пра становішча хрысціянаў у СССР.

З 2004 да 2011 – сустаршыня
аргкамітэту БХД. У 2010-2011 гг. – старшыня Асацыяцыі Хрысціянскіх Дэмакратаў
Усходняй Еўропы. З 2010 да 2014 працаваў рэдактарам бюлетэню “ECPM
Update”. (ECPM – European Christian Political Movement – еўрапейская
палітычная партыя хрысціянска-дэмакратычнай скіраванасці).

У 2014 годзе стаў пераможцам
літаратурнага конкурсу Саюзу беларускіх пісьменнікаў «Экслібрыс» імя Аляксандра
Уласава. У 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай
супольнасці» ў намінацыі «Грамадскі лідар году» як вядоўца курсаў «Моваведа».
Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў.

Аўтар рамана “Сем камянёў”
(2015).

Жанаты. Жонка Натальля — кандыдат
філалагічных навук, перакладчыца і журналістка. Маюць траіх сыноў: Якуба, Яна і
Сымона.

 

Паводле аўтабіяграфіі

Болей навін