У Чырвоны касцёл перадалі прах Магдалены Радзівіл
Падчас VII З’езду беларусаў свету ў Мінску беларуская супольнасць Швейцарыі перадала каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк.
Прах са Швейцарыі прывёз Аляксандар Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі, паведамляе Радыё Свабода.
Пакуль не вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.
Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў князь Мацей Радзівіл.