Плошча Леніна каштуе 30 тысяч рублёў
Актывіста “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Кастуся Шыталя выклікалі ў панядзелак ва ўпраўленне міліцыі Мінскага метрапалітэну, дзе склалі пратакол паводле артыкула “Пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці”. Урон, які нанесены, ацэнены ў 30.000 рублёў.
Калі адбудзецца суд над Кастусём Шыталем, пакуль невядома.
Нагадаем, 3 кастрычніка ў вагоне метро Кастусь Шыталь быў затрыманы за пашкоджанне назвы “Плошча Леніна”. Кастусь ехаў на станцыю метро “Маскоўская”. У цягніку ён стаў зрываць налепкі “Плошча Леніна”. Яго затрымаў міліцыянт у цывільным, а на станцыі метро “Усход” адвёў актывіста ў пастарунак.
– Я не хачу сказаць, што мяне затрымалі незаконна. Усё правільна. Калі не улічваць той факт, што плошча Леніна ўжо даўно носіць назву Незалежнасці.