Праграма БХД. Спецыялізаваныя суды
8.6.1. БХД лічыць неабходным стварыць у краіне адміністрацыйныя суды, а ў перспектыве і іншыя спецыялізаваныя суды – сямейныя, падаткавыя, ліцэнзійна-патэнтавыя і інш.
8.6.2. Сістэма адміністрацыйных судоў складаецца з Вышэйшага Адміністрацыйнага Суда і акружных адміністрацыйных судоў, якія дзейнічаюць на міжпавятовым узроўні. Адміністрацыйныя суды разглядаюць скаргі грамадзян на рашэнні, дзеянне (бяздзеянне) органаў кіравання і самакіравання, адміністрацыі і чыноўнікаў.
8.6.3. Стварэнне судоў для непаўнагадовых запатрабавана з-за неабходнасці асаблівай увагі да асобы непаўнагадовага, высвятлення чыннікаў, якія сталі падставай для здзяйснення правапарушэння, а таксама вызначэння асаблівых мер пакарання.
З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года