Праграма БХД. У галіне юрыспрудэнцыі БХД выступае за:
8.10.1. – развіццё прыватнай адвакацкай дзейнасці і прыватнага натарыяту;
8.10.2.– забеспячэнне незалежнасці Следчага камітэта ад Прэзідэнта і яго падпарадкаванне Міністэрству юстыцыі;
8.10.3. – дэкрыміналізацыю шэрагу злачынстваў, якія тычацца ў першую чаргу эканамічных правапарушэнняў;
8.10.4. – перадачу органам Мінюста ўсіх паўнамоцтваў па арганізацыі выканання судовых рашэнняў, у тым ліку стварэнне судовай паліцыі (прыставаў) пры Мінюсце, якая займалася б прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, наглядам за асобамі, якія асуджаны да пакарання без пазбаўлення волі, аховай судоў, судовых работнікаў і ўдзельнікаў працэсу падчас яго правядзення;
8.10.5. – перадачу Мінюсту кіраўніцтва выканаўча-папраўчымі ўстановамі (акрамя іх аховы), падрыхтоўку кадраў для гэтых устаноў, распрацоўку і рэалізацыю мер па рэсацыялізацыі асуджаных;
8.10.6. – аб’яднанне пад кіраўніцтвам Мінюста экспертна-крыміналістычных падраздзяленняў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні розных праваахоўных ведамстваў;
8.10.7. – перадачу ў юрысдыкцыю Мінюста служб пашпартызацыі, рэгістрацыі, выдачу ліцэнзіяў на права заняцця прафесійнай юрыдычнай дзейнасцю;
8.10.8.–карэнную рэформу пенітэнцыярных устаноў і забеспячэнне асуджаным нармальных умоў адбывання пакарання, якія дазволяць захоўваць годнасць асобы.