Жыхары Нарачы, Паставаў і Лынтупаў збіраюць подпісы за вызваленне Статкевіча
Сябры і прыхільнікі БХД з Нарачы, Паставаў і Лынтупаў распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча, якога ўтрымліваюць пад арыштам на Акрэсціна.
Падчас сустрэчаў да 100-годдзя БХД хадэкі з рэгіёнаў выступалі за шырокую кампанію салідарнасці з палітзняволенымі.