Права выбару: У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускую мову ў садках і школах
У Маладзечне актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Сацыяльна-хрысціянскага руху пры падтрымцы кампаніі “Права выбару 2017” праводзяць другі этап кампаніі “За беларускую мову”.
Актывісты збіраюць подпісы за права бацькам абіраць мову навучання, за стварэнне беларускамоўнага класа і групкі ў дзіцячым садку. Таксама плануецца сустрэча з бацькамі і зацікаўленымі асобамі.
“Людзі ў асноўным ставяцца добра”, – адзначыў каардынатар БХД па Маладзечне Раман Ганчароў.