Адышоў да Бога Мікалай Куксо

03 кастрычніка 2017 14:07  |  Грамадства

 

У Івянцы адышоў да Госпада колішні кіраўнік івянецкай суполкі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Мікалай Мікалаевіч Куксо.

Вядомы паэт, аўтар кнігі “Вершы-птушкі”, ён да апошняга дня пераконваў жыхароў Івянца трымацца беларускасці, хрысціянства і дэмакратыі. Ладзіў сустрэчы, спрачаўся, распаўсюджваў незалежную прэсу – і раздаваў свае раздрукаваныя вершы.
Сёлетняя прэзентацыя да 100-годдзя БХД, якую арганізоўваў Мікалай Мікалаевіч 10  чэрвеня ў Івянцы, сталася апошняй.
Шчырыя спачуванні жонцы Ніне Маркаўне, усім сваякам і сябрам.
Светлая памяць.
На фота 10 чэрвеня 2017 года Мікалай Мікалаевіч стаіць трэці злева.

Болей навін