У Менску ўлады забыліся на сваё абяцанне аб кампенсацыйнай пасадцы дрэваў

24 кастрычніка 2017 10:14  |  Грамадства

У Менску ўлады забыліся на сваё абяцанне аб кампенсацыйнай пасадцы дрэваў

 

Намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак у межах кампаніі «Права выбару» працягвае дамагацца вырашэння пытання з высечкай дрэваў у двары паміж вуліцамі Ленінградская, Бабруйская, Кірава і Міхайлаўскі сквер у Менску.

Нагадаем, што спачатку Кастрычніцкая раённая адміністрацыя казала, што дрэвы ў двары высякалі, бо яны былі ў небяспечным стане. Праз месяц пасля ўдакладняючага пытання раённыя ўлады прызналі, што высечка адбывалася ў сувязі з падрыхтоўкай адкрыцця рэстарацыі KFC. То бок за месяц прычына высечкі адных і тых дрэваў рэзка змянілася.

Разам з тым намеснік старшыні Кастрычніцкага раёна Аляксандр Юхімук паабяцаў у верасні, што ў кастрычніку адбудзецца кампенсацыйная пасадка дрэваў на тэрыторыі кварталу Кірава-Свярдлова.

“Але ўжо 24 кастрычніка, да канца месяца – тыдзень, на днях выпадзе першы снег, але ніякіх кампенсацыйных пасадак і блізка нябачна. Давялося пісаць у кантралюючыя органы, каб патлумачылі, як гэта так: за месяц рэзка мяняецца афіцыйная прычына высечкі адных і тых жа дрэваў, а абяцаныя кампенсацыйныя пасадкі не праходзяць”, – адзначыў Максім Гацак.

 

 

Болей навін