Віталь Рымашэўскі пра працягненне прыпынення санкцый ЗША: Беларускія ўлады сёння гуляюць на мяжы фолу

24 кастрычніка 2017 20:08  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі пра працягненне прыпынення санкцый ЗША: Беларускія ўлады сёння гуляюць на мяжы фолу

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянская дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў працягненне Міністэрствам фінансаў ЗША рэжыму прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.

“Наколькі я ведаю, зараз рашэнне прымалася вельмі складана. І на фоне сённяшніх тэндэнцый знешняй палітыкі Злучаных Штатаў (ціску на Паўночную Карэю, узмацнення санкцый у дачыненні да аўтарытарных рэжымаў) была вялікая верагоднасць, што санкцыі маглі ўвесці зноў і ў поўным аб’ёме. За апошнія паўгады не было ніякіх падстаў, каб казаць пра змены да лепшага ў Беларусі. Наадварот, сілавыя структуры сваімі беспрычыннымі рэпрэсіямі, пасадкамі і арыштамі зрабілі ўсё, каб гэтыя санкцыі былі ўведзеныя. Беларускія ўлады сёння гуляюць на мяжы фолу”, – адзначыў ён.

 

Сустаршыня БХД таксама выказаў спадзеў, што адтэрміноўку санкцый на бліжэйшыя шэсць месяцаў беларускія ўлады выкарыстаюць для таго, каб сапраўды спыніць рэпрэсіі і пачаць дэмакратычныя рэформы.

Болей навін