Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў сесіі “Еўранесту” ў Кіеве
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі бярэ ўдзел у Вярхоўнай Радзе Украіны ў Кіеве бярэ ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства “Еўранест”.
“Паседжанне праходзіць без прадстаўнікоў беларускай улады. Прынцып просты: няма свабодных выбараў – няма паўнавартасных стасункаў з дэмакратычным светам. Аднак удзел Беларусі у працы Eўранесту забяспечаны праз удзел у працы прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Супраца ЕС з Беларуссю мусіць працягвацца не у задавальненне патрэбаў улады, але ў інтарэсах беларускага народу”, – адзначыў сустаршыня БХД.
На бягучай сесіі Еўранесту і на паседжанні працоўнай групы па Беларусі будзе абмяркоўвацца зварот да Саміту Усходняга партнёрства ў Бруселі. Саміт вызначыць стратэгію супрацы ЕС- Беларусь на бліжэйшы час.
“Пазіцыя Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў і Правацэнтрысцкай кааліцыі прапануе ўключыць у якасці абавязковых канкрэтных прыярытэтаў для развіцця партнёрства ЕС і Беларусі: правы чалавека, фундаментальныя каштоўнасці; дэмакратычнае кіраванне, уключаючы ўсебаковую рэформу выбарчага працэсу ў адпаведнасці з даўнімі рэкамендацыямі БДІПЧ / АБСЕ і Венецыянскай камісіі; дыялог з грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнай апазіцыяй і незалежнымі СМІ і яго падтрымка; рэформа судовай сістэмы з мэтай забеспячэння рэальнай незалежнасці судоў ад выканаўчай улады і вынясення непрадузятых судовых рашэнняў”, – заявіў Віталь Рымашэўскі.