Права выбару: жыхары Шабаноў накіравалі ў Менгарсавет калектыўны зварот

31 кастрычніка 2017 09:08  |  Грамадства

 

У межах кампаніі “Права выбару” жыхары мікрараёна Шабаны звярнуліся ў Менскі гарадскі савет дэпутатаў і да кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна з просьбай выдаткаваць з гарадскога бюджэту у 2018 годзе сродкі на пераабсталяванне аднаго паверху 36-й паліклінікі пад дзіцячае аддзяленне. 

Актывісты Менскай гарадской арганізацыі БХД ужо другі год змагаюцца за адкрыццё дзіцячай паліклінікі ў мікрараёне Шабаны. 5 ліпеня гэтага года у паліклініцы № 36 адбылася сустрэча жыхароў мікрараёна Шабаны і кіраўніцтва паліклінікі. На сустрэчы кіраўніцтва паабяцала жыхарам мікрараёна пашырыць дзіцячае аддзяленне на ўвесь паверх.  

 

“Нашаму мікрараёну патрэбна дзіцячая паліклініка. Мы б хацелі, каб кіраўніцтва 36-й паліклінікі выканала сваё абяцанне і пашырыла дзіцячае аддзяленне. А на гэта патрэбны грошы,  якія мы патрабуем выдзеліць з мінскага бюджэта. Здароўе нашых дзяцей павінна быць прыярытэтам для ўладаў і мы будзем працягваць нашу кампанію, каб акцэнтаваць на гэтым увагу”, – адзначыў каардынатар кампаніі Аляксандр Кавалькоў.

Болей навін