Прайшоў сход Гродзенскай суполкі БХД (+фота)

14 кастрычніка 2009 14:23  |  БХД

Кіраўніком гарадскога аддзялення “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” абраны Алесь Кіркевіч, рэдактар мясцовай газеты “Хрысціянская абарона”. Лідэр БХД Павал Севярынец акрамя сходу наведаў учора і паседжанне гродзенскай арганізацыі непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі.

  

Прайшоў сход Гродзенскай суполкі БХД (+фота)Павал Севярынец абмеркаваў пытанні супрацы БХД і СПБ, таксама адбылася прэзентацыя ягоных кніг.

 

Прайшоў сход Гродзенскай суполкі БХД (+фота)На сходзе гродзенскай суполкі БХД вырашаліся два асноўных пытанні: вылучэнне дэлегатаў на Устаноўчы сход партыі ў Мінску, які адбудзецца 31 кастрычніка, і пераабранне кіраўніка гарадскога аддзялення.

 

Прайшоў сход Гродзенскай суполкі БХД (+фота)На з’езд было вылучана 8 дэлегатаў, кіраўніком гарадской суполкі абраны Алесь Кіркевіч. Ён змяніў на гэтай пасадзе Яна Лялевіча.

 

З удзелам Севярынца былі абмеркаваныя хвалюючыя гарадзенцаў пытанні: сёлетняя сітуацыя ў краіне, узаемаадносіны з Расіяй, праблема асабістых нумароў у пашпарце РБ і шэраг іншых.

Болей навін