Праграма БХД. Беларуская вышэйшая адукацыя з’яўляецца адной з самых адсталых у Еўропе
12.10.4. Беларуская вышэйшая адукацыя на сённяшні дзень з’яўляецца адной з самых адсталых у Еўропе. Выключэнне складаюць толькі асобныя прыродазнаўчыя і тэхнічныя дысцыпліны, але і яны ў сваёй большасці працягваюць развівацца па інэрцыі, закладзенай яшчэ за савецкім часам. У большасці астатніх галін якасць адукацыі вельмі нізкая, што выражаецца ў:
-фармалізме навучальнага працэсу;
-закасцянеласці падыходаў да навучання;
-адсутнасці нацыянальнага грунта і хрысціянскага светапогляду ў гуманітарных дысцыплінах;
-слабай тэхналагічнай базе навучальнага працэсу;
-поўнай ізаляванасці беларускай адукацыі ад еўрапейскіх адукацыйных працэсаў;
-адсутнасці студэнцкай мабільнасці, аўтаноміі ўніверсітэтаў і поўнай залежнасці вышэйшых навучальных устаноў ад дзяржавы;
-палітычнымі рэпрэсіямі супраць іншадумства;
-табуяванні асобных тэм па гуманітарных і сацыяльных навуках і навязванні псеўданавуковай і антынацыянальнай “ідэалогіі дзяржавы”.
12.10.5. У Беларусі было ўведзена па сутнасці прыгоннае права для моладзі, якая навучалася на бюджэтнай аснове – размеркаванне маладых спецыялістаў, што ва ўмовах прымусовай працы і жабрацкай аплаты працы з’яўляецца відам рабства.