Стварэнне беларускамоўных класаў у кожнай школе – магчыма!
“Стварэнне беларускамоўных класаў у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі горада магчыма”, – такі адказ ад старшыні Маладзечанскага райвыканкаму Аляксандра Яхнаўца атрымалі на свой зварот актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Маладзечна.
Праўда, гарадскі кіраўнік адразу ж удакладніў, што для адкрыцця беларускамоўных класаў неабходная дастатковая колькасць бацькоў, “зацікаўленых у беларускамоўнай адукацыі, для адкрыцця класа як структурнай адзінкі ўстановы”.
Нагадаем, што актывісты збіралі подпісы за тое, каб у заяву пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць выбар мовы навучання, а таксама за стварэнне і наяўнасць у кожным беларускім садку і школе беларускамоўных груп і класаў. “Фактычна Аляксандр Яхнавец адмовіў у рэалізацыі прапаноў”, – адзначыў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.
Таксама актывісты атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі. “Сярод усёй вады пра тое, як у нас нібыта развіваецца і падтрымліваецца беларуская мова, цікавасць выклікаюць толькі два моманты: пра тое, што пры залічэнні дзіцяці ў першы клас бацькам павінны распавядаць пра магчымасць атрымання беларускамоўнай адукацыі, а ў школах-такі можна выкладаць гісторыю Беларусі па-беларуску. Але наколькі гэтыя прынцыпы рэалізуюцца на практыцы, а не застаюцца на паперы, думаю, ведаеце самі”, – дадаў актывіст.
Цалкам з адказамі можна пазнаёміцца ніжэй: