У Слоніме зарэгістравалі ініцыятыўную групу Алеся Масюка
У панядзелак, 11 снежня, адбылося пасяджэнне Слонімскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Камісія разгледзела пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па выбарах дэпутатаў мясцовага Савету.
Выбарчая камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць усе ініцыятыўныя групы слонімскіх грамадскіх актывістаў, у тым ліку ініцыятыўную групу прамоўцы БХД Алеся Масюка.