У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай (фота)

17 снежня 2017 19:49  |  Палітыка

У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай (фота)

Ужо пяты дзень, як пачала каманда прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыны Захаравай з Віцебску кампанію па зборы подпісаў у падтрымку яе вылучэння ў кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага гарадскога савета па акрузе № 18.

“Жыве Ірына на сваёй выбарчай акрузе, і абыход здзяйсняе спачатку па сваім доме, дзе яна старэйшая па дому. Людзі яе добра ведаюць і паважаюць за адказнасць і прынцыповасць у адстойванні іх інтарэсаў, таму ахвотна падтрымліваюць. А хто-ніхто і ў каманду ўвайшоў”, – адзначае каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

15 снежня Ірына Захарава правяла свой першы пікет.

“Віцябляне пікетаў баяцца, стараюцца абмінуць, схаваць вочы ды прабегчы міма. Хто-ніхто адважваецца падысці, пачытаць біяграфію прамоўцы, пасланне “Жанчыны супраць фальсіфікацый”, нават пакінуць подпіс і ў падтрымку спадарыні Ірыны, і пад калектыўным зваротам за празрыстасць бюджэту і магчымасць кантролю за яго выкарыстаннем. У Віцебску гэта ўвогуле першы пікет па зборы подпісаў. Але настрой у асноўнай часткі цікаўных даволі скептычны”, – дадала Таццяна Севярынец.

Усяго па Віцебшчыне распачалі такую ж працу 10 прамоўцаў ад БХД. Кампанія хрысціянскіх дэмакратаў у вобласці ідзе пад дэвізам “Уладу – пад народны кантроль”.

Болей навін