У Навагрудку ўлады пераследуюць прамоўцу БХД
У Навагрудку мясцовыя ўлады пераследуюць прамоўцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяну Вайтовіч. Ціск распачаўся пасля таго, як улады даведаліся пра яе ўдзел у мясцовай кампаніі.
У прыватнасці, актывістку расшуквала міліцыя, пагражала змясціць у псіхдыспансер. Раней Таццяну Вайтовіч, якая падымала факты карупцыі чыноўнікаў, ужо накіроўвалі на псіхіятрычнае лячэнне, але дактары, у тым ліку на нацыянальным узроўні, прызнавалі яе здаровы стан.
Актывістка выкрыла ў Наваградку карупцыйныя схемы і злачынцаў, якія пазней былі асуджаныя судом. “Улады баяцца праблемаў асвятлення карупцыі, у якой замешаныя чыноўнікі з кіраўніцтва раёна”, – адзначыў кіраўнік БХД у Гародні Яўген Дудкін.