У Менску прайшлі пікеты Пятра Папраўкі і Галіны Каржанеўскай (фота, відэа)

28 снежня 2017 11:44  |  Палітыка

У Менску прайшлі пікеты Пятра Папраўкі і Галіны Каржанеўскай (фота, відэа)

У Менску 27 снежня адразу на дзвюх акругах прайшлі пікеты ў падтрымку прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

У Курасоўшчыне ля гіпермаркету “Карона” збіраліся подпісы ў падтрымку Пятра Папраўкі і за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання.

А ў іншым мікрараёне Менску, ля супермаркету “Грын”, подпісы збіралі за Галіну Каржанеўскую, якая займаецца праблемамі вяртання льготнага праезду пенсіянерам. Адзначым, што мясцовая ахова пагражала выклікаць міліцыю на пікетоўцаў.

“Мы не праводзім гэтую кампанію, не сумняючыся ў тым, што, на жаль, выбары будуць сфальсіфікаваныя. Але выкарыстоўваем усе магчымасці для таго, каб паразмаўляць з людзьмі, каб правесці канкрэтныя кампаніі, якія палепшаць якасць жыцця людзей ужо тут і цяпер”, – адзначыў каардынатар БХД па Менску Дзяніс Садоўскі.

Болей навін