Пікет БХД у Бабруйску сабраў шмат людзей (фота)
27 снежня ў Бабруйску адбыўся пікет прамоўцы ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксея Трафімава, ініцыятыўная група якога збірае подпісы сярод жыхароў 5-га мікрараёна горада.
Пікет сабраў шмат людзей, адзначыла каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Праходзіць у Бабруйску і пакватэрны збор подпісаў, зацверджаны далейшы графік пікетаў.