Народны дэпутат з Бярозаўшчыны
Адзіны ў Беларусі незалежны дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха з БХД за 4 гады паказаў прыклад, як павінен працаваць сапраўдны дэпутат. 4 гады Білібуха настойліва і па-сапраўднаму бараніў іх інтарэсы. Таму выбаршчыкі папрасілі яго балатавацца на гэтых выбарах, і не толькі ў мясцовы, але і ў Бярозаўскі раённы савет дэпутатаў, кажуць аднавяскоўцы:
– Я яго цалкам і поўнасцю падтрымліваю. Я яго ведаю даўно, ён мясцовы, ён для людзей стараецца. З любым пытаннем да яго можна падыйсці, ён заўсёды пракансультуе, заўсёды дапаможа. Мы за яго, будзем старацца і далей яго прасоўваць, нам такія людзі патрэбныя.
– У нас, напрыклад, ёсць старшыня сельсавета, да яго падыйдзі, ён: “Ай пасля”. Ён забыў пра гэта, а Валера малайчына, ён дабіваецца нечага, ён за народ стаіць.
Ініцыятыўная група Валеры Білібухі збірае подпісы, патрэбныя для рэгістрацыі. Білібуха ўпэўнены, што ўлада будзе вельмі старацца, каб ён наогул не стаў дэпутатам. Першыя крокі да гэтага ўлада ўжо зрабіла: па Жычынскай выбарчай акрузе падабрала ўдала суперніка – ветэрынара мясцовага саўгаса. У роднай вёсцы забралі ад яго тры вуліцы, дзе ён быў дэпутатам у мінулую кадэнцыю і шмат рабіў для людзей. Замест трох далі толькі адну і новую.
Беларускае Радыё Рацыя
<!–[if !supportLineBreakNewLine]–>
<!–[endif]–>