Галіна Каржанеўская на пікеце віншавала мінакоў з Новым годам (фота)
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, паэтка Галіна Каржанеўская 31 снежня на пікеце пад бел-чырвона-белым сцягам павіншавала мінакоў з Новым годам.
Актывістка разам з сябрамі ініцыятыўнай групы таксама нагадала выбаршчыкам пра неабходнасць не баяцца, тады як баяцца павінны тыя, хто фальсіфікуе выбары.