Яшчэ тры скаргі на нерэгістрацыю падалі прамоўцы БХД

20 студзеня 2018 14:55  |  Палітыка

Яшчэ тры скаргі на нерэгістрацыю падалі прамоўцы БХД

 

Яшчэ тры скаргі на нерэгістрацыю кандыдатамі дэпутатамі падалі прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Гэтак, у Гомельскую абласную камісію былі пададзеныя дзве скаргі ад Таццяны Канеўскай і Ліяны Шубы, і у Віцебскую абласную камісію – ад Андрэя Шамятаўца (на фота).

Таццяна Канеўская балатуецца ў Гомельскі гарсавет па Маскоўская выбарчай акрузе № 21, Ліяна Шуба – у Жлобінскі райсавет па Спартыўнай выбарчай акрузе №19, Андрэй Шамятавец – у Віцебскі аблсавет па Падсвільскай акрузе № 8.

 

“Прычыны для адмоваў у рэгістрацыі у большасці выпадкаў носяць фармальны характар, ёсць выпадкі некампетэнтнасці сябраў камісій, і таму кандыдаты павінны быць зарэгістраваныя”, – адзначыла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Болей навін