Сустрэчы з Паўлам Севярынцам прайшлі ў Магілёве і Маладзечне (фота)
Сустрэчы з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам прайшлі ў Магілёве і Маладзечне.
Акрамя прэзентацыі рамана “Беларусалім”, кнігаў да 100-годдзя БХД і энцыклапедыі “Люблю Беларусь”, Севярынец распавядаў пра падрыхтоўку да святкавання 100-гадовага юбілея БНР.
Сустрэчу ў Маладзечне арганізавалі гарадская суполка БХД (Раман Ганчароў) і “Клуб Андрэя Цікоты”, а ў Магілёве – гарадская арганізацыя БХД (Алег Аксёнаў).