Прамоўцам БХД давялося яшчэ пазмагацца, каб увесці ў дзеянне рашэнне ЦВК

27 студзеня 2018 13:48  |  Палітыка

Прамоўцам БХД давялося яшчэ пазмагацца, каб увесці ў дзеянне рашэнне ЦВК

 

Адміністрацыі Віцебскіх раёнаў вымушаны былі пасля скаргаў прамоўцаў БХД “Права выбару” Алены Шабуні ды Ірыны Захаравай пад націскам ЦВК памяняць сваё рашэнне адносна месцаў агітацыі. Але з рэалізацыяй рашэння ЦВК выйшла не ўсё так проста.

Распавядае каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец:

“Доўгі час гэта былі завуголлі, дзе гады ў рады з’яўляўся чалавек. Мы ўжо радаваліся: нарэшце! Паслухмяныя закону, пайшлі ў гарвыканкам ды гарадскую камісію з паведамленнямі, што пікеты праводзіць будзем. Заяўкі падалі, але не паспелі сысці, як чыноўнікаў асяніла. Не, кажуць, зараз вы павінны паведаміць усім адміністрацыям, бо рашэнні прымаліся імі. Добра. Паехалі па адміністрацыях.

І ў першай жа, Чыгуначнай, застопарыліся. Пачытаўшы паперу, чыгуначныя адміністратары пачалі насіцца па кабінетах: “Ой! Ах! Куды? калі?” Час ішоў. Зразумеўшы, што рэгістрацыі паведамлення не дачакаюцца, прамоўцы адправіліся да старшыні, дзе патрабавалі не задаваць бязглуздых пытанняў, а проста зарэгістраваць паперу. Ледзь асмеліліся. У Першамайскай адміністрацыі крыху спакайней, але таксама вельмі напружыліся. З Кастрычніцкай адміністрацыі ўжо тэлілі самі: калі прыйдзеце?

 

Канешне, адна справа, калі проста гарвыканкам прымае рашэнні аб пікетаванні падчас збору подпісаў, а тут прыходзіцца браць адказнасць ім, рэгіянальна. От жа ж… І добра ведаюць, што бел-чырвона-белыя сцягі лунаць над нашымі пікетамі будуць. Ужо заўтра”.

Болей навін