У Гародні прайшоў супольны пікет АГП і БХД
У Гародні у мікрараёне Фарты прайшоў чарговы пікет у падтрымку актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка – кандыдыта у дэпутаты Гродзенскага гарадскога савета. Падчас пікету актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і партыі АГП раздавалі улёткі прысвечаныя 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Мікалай Салянік дыскутаваў з сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі на актуальныя тэмы нашага штодзённага жыцця, запрашаў гарадзенцаў далучацца да выбарчай кампаніі і прагаласаваць за апазіцыйных кандыдатаў.
Як адзначыў Мікалай Салянік:
“Галоўная мэта сённяшняга нашага пікета – як мага больш распаўсюдзіць інфармацыі прысвечанай Беларускай Народнай Рэспубліцы, 100-годдзе якой мы сёлета адзначаем. Вялікая гістарычная дата у нашай гісторыі. Людзі павінны пра гэта ведаць. Што тычыцца выбараў – агітуем за альтэрнатыву існуючаму рэжыму – кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі.
Выбарчая кампанія толькі набірае абароты і як запэўніваюць актывісты інфармацыйныя пікеты будуць працягвацца і надалей, каб напоўніцу выкарыстаць легальныя магчымасці працы з грамадствам.