Павел Севярынец: “байцы нябачнага фронту” хочуць перабіць незалежныя СМІ паасобку

29 студзеня 2018 13:10  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец: "байцы нябачнага фронту" хочуць перабіць незалежныя СМІ паасобку

 

Самы наведвальны беларускі апазіцыйны рэсурс заблакаваны – за два месяцы да 100-годдзя БНР. Менавіта “Хартыя-97” удзяляла найбольш увагі падрыхтоўцы да Дня Волі-2018, заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

“Для мяне няма сумневаў, што атака на “Хартыю” выкліканая ў тым ліку страхам рэжыму перад 25 сакавіка”, – падкрэсліў ён.

Паводле яго, зараз задача ўсіх салідарных беларусаў – дамагацца адмены блакіроўкі і адначасова інфармаваць людзей пра спосабы яе абыходу. 

 

“Відавочна, што тактыка “байцоў нябачнага фронту” – перабіць незалежныя СМІ паасобку. Таму ўсіх неабыякавых беларусаў заклікаю пакінуць убаку прэтэнзіі альбо заўвагі да “сваіх” – і разам, дружна далучацца да кампаніі салідарнасці з “Хартыяй-97″”, – заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін