У Гародні прайшоў правацэнтрысцкі пікет за свабоду СМІ
У Гародні ў рамках перадвыбарчай агітацыі правялі тэматычны пікет “Свабодныя выбары не могуць быць без свабодных СМІ!”.
Падчас акцыі актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі раздавалі гарадзенцам інструкцыю, як абыходзіць блакіроўку сайта “Хартыя’97”, распавёў актывіст БХД Сяргей Верамеенка.