У Менску прайшоў пікет БХД за чыстую ваду (відэа)
У Менску, у Кунцаўшчыне, 1 лютага прайшоў пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдата ў дэпутаты Евы Сапрыгінай. Пікет быў прысвечаны адной з галоўных кампаній БХД у сталіцы, якая цягнецца не першы год, – змаганню за чыстую ваду для менчукоў.
На пікеце збіралі подпісы ў падтрымку кампаніі, запісвалі людзей у назіранне і ў сябры БХД. Таксама мінакоў запрашалі пакінуць свае пажаданні дэпутатам.
Удзел у пікеце ўзялі таксама сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, якая з гэтай жа мясцовасці ў 2016 годзе вылучалася ў Палату прадстаўнікоў, і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.