Міхаіл Сошка: у інтэрнатах людзі павінны жыць у годных умовах (відэа)

05 лютага 2018 13:19  |  Палітыка

Міхаіл Сошка: у інтэрнатах людзі павінны жыць у годных умовах (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міхаіл Сошка ў Слоніме ўжо некалькі месяцаў праводзіць кампанію ў абарону інтарэсаў жыхароў інтэрнатаў па вуліцы Берасцейская. Болей за 100 грамадзян гэтых дамоў падтрымалі яго зварот да ўладаў, у якім ён патрабуе забяспечыць годныя ўмовы жыцця для жыхароў інтэрнатаў.

Міхаіл Сошка працягнуў сваю кампанію і ў статусе кандыдата ў дэпутаты райсавета. Сярод асноўных пунктаў яго праграмы – бяспека і камфорт для жыхароў сямейных інтэрнатаў і капітальны рамонт састарэлых шматпавярховых дамоў. Таксама Сошка патрабуе большай увагі мясцовых уладаў да сем’яў з дзецьмі, што жывуць у інтэрнатах. Яны ўжо неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць пабудовы прыстойнай дзіцячай пляцоўкі і павелічэння парковачных месцаў у мікрараёне. 

Улады вымушаны рэагаваць на дзейнасць актывіста БХД і кандыдата ў дэпутаты. Аднак яны імкнуцца толькі забяспечыць фармальныя працэдуры, а не вырашыць праблемы жыхароў. У той час як Міхаіл Сошку пазнаюць многія жыхары інтэрнатаў, з якімі кандыдат ужо неаднойчы сустракаўся на працягу апошніх месяцаў.

Міхаіл Сошка і яго давераная асоба Іван Бедка заклікаюць далучацца да кампаніі кандыдата і станавіцца назіральнікамі. Яны прапануюць людзяць паставіць пад кантроль мясцовыя ўлады і размеркаванне бюджэта ў адпаведнасці з пажаданнямі выбарцаў. 

 

Міхаіл Сошка: у інтэрнатах людзі павінны жыць у годных умовах (відэа)
Міхаіл Сошка: у інтэрнатах людзі павінны жыць у годных умовах (відэа)

 

 

 

Болей навін