Пётр Папраўка: прыйшоў час адстойваць права выбару (відэа)

06 лютага 2018 20:02  |  Палітыка

Пётр Папраўка: прыйшоў час адстойваць права выбару (відэа)

 

Кандыдат ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Менгарсавет па Курасоўшчынскай акрузе Пётр Папраўка 6 лютага на сустрэчы з выбаршчыкамі заклікаў іх абараняць свае галасы на выбарах.

“Кожны мае права выказаць свой голас у падтрымку пэўнага кандыдата, і прыйшоў наш час гэта права адстойваць”, – адзначыў ён.

Паводле яго, сітуацыя ў Беларусі зменіцца “толькі тады, калі мы будзем сабе абіраць сабе прадстаўнікоў, якія будуць ад нашага імя кіраваць працэсамі ў нашым грамадскім жыцці і ў нашай дзяржаве, і калі гэтыя людзі будуць змяняемыя пасля пэўнага перыяду, пасля якога ты павінен зрабіць справаздачу, каб людзі сказалі, давяраюць табе ці не”.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі і іншыя.

 

Болей навін