Максім Гацак зняўся з выбараў у знак пратэсту супраць дыскрэдытацыі “Права выбару” (відэа)

09 лютага 2018 16:09  |  Палітыка

Максім Гацак зняўся з выбараў у знак пратэсту супраць дыскрэдытацыі “Права выбару” (відэа)

 

Прэс-сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Максім Гацак, які быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Менгарсавет па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20, 9 лютага падаў заяву ў Кастрычніцкую выбарчую камісію аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў у знак пратэсту супраць дыскрэдытацыі кампаніі незалежнага назірання “Права выбару” па дзяржаўных тэлеканалах.

“Сітуацыя, калі галоўным ворагам у дзяржСМІ абвяшчаюцца незалежныя назіральнікі, яскрава ілюструе тое, што ніякага празрыстага падліку галасоў на гэтых выбарах, як і на мінулых, не будзе. А значыць, і падставаў давяраць афіцыйным вынікам галасавання няма”, – адзначыў Максім Гацак.

“У сувязі з гэтым я лічу неабходным выказаць свой пратэст супраць дыскрэдытацыі незалежнага назірання, а грамадзянаў Беларусі я заклікаю далучацца да кампаніі назірання, каб на свае вочы пабачыць, наколькі празрыста лічаць галасы ў Беларусі”, – падкрэсліў прэс-сакратар. 

Болей навін