Андрэй Бодзілеў: новая рэдакцыя дэкрэта аб дармаедах не лепшая за папярэднюю (відэа)
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Кіраўскай акрузе №4 у Магілёве Андрэй Бодзілеў у сваім відэазвароце заклікаў выбаршчыкаў паглядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі ў цэлым і ў Магілёве ў прыватнасці.
Ён адзначыў, што ў сітуацыі, калі знайсці працу вельмі цяжка, у людзей дэкрэтамі “аб дармаедах” “спрабуюць забраць апошнія грошы”. “Так, дэкрэт аб дармаедах быў рэдагаваны, і ў новай рэдакцыі ён уступіць у моц з 2019 года. Аднак новая рэдакцыя не лепшая за папярэднюю”, – заявіў кандыдат.
Таксама прамоўца БХД падкрэсліў, што, нягледзячы на падатак на дарогі, апошнія ў горадзе лепш не сталі.
“І адсюль узнікае пытанне: куды ж дзяюцца тыя грошы, якія дзяржава збірае з нас? І як мы можам кантраляваць бюджэт і гэтыя нашы з вамі грошы. У мяне ёсць адна прапанова, якую я буду рэалізоўваць у жыццё, калі вы прагаласуеце за мяне: бюджэт павінны кантраляваць мы з вамі”, – заявіў Андрэй Бодзілеў.