Свабоду Лябедзьку: у Магілёве прайшлі правацэнтрысцкія пікеты (відэа, фота)
У Магілёве 11 лютага прайшлі правацэнтрысцкія пікеты ў падтрымку кандыдатаў ад кааліцыі – Аляксея Кірыенкі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Вікторыі Шавялевіч ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Удзел у пікетах, адной з тэмай якіх стала патрабаванне вызвалення лідара АГП Анатоля Лябедзькі, узяў таксама сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, аўтамабіль якога на пад’ездзе да Магілёва таксама спыняла ДАІ.
Таксама прамоўцы тлумачылі і прычыны свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Гэтак, Вікторыя Шавялевіч адзначыла, што ўдзельнічае, каб вырашыць праблему будаўніцтва комплекснай паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка.
“Гэта праблема вельмі наспела. Мікрараён новы, хутка расце і з’яўляецца перспектыўным для будаўніцтва жытла. І як нідзе тут востра ўстае праблема адсутнасці комплекснай паліклінікі. У ХХІ стагоддзі кожны беларус варты якаснага медычнага абслугоўвання”, – заявіла кандыдатка.