“Жыццё да горшага змянілася” і “Вёску дабілі поўнасцю” – жыхары Тапорына і Пестуніцы пра сваё жыццё (відэа)

12 лютага 2018 09:44  |  Грамадства

“Жыццё да горшага змянілася” і “Вёску дабілі поўнасцю” – жыхары Тапорына і Пестуніцы пра сваё жыццё (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты ў Віцебскія абласны і раённы саветы дэпутатаў Алена Янушкоўская наведала вёскі Тапорына і Пестуніцы і распытала мясцовых жыхароў пра іх праблемы.

“Жыццё да горшага змянілася. Раней і вада была”, – адзначыла ў размове з ёй адна з жыхарак Тапорына.

Паводле яе, сельсавет толькі збірае падаткі на добраўпарадкаванне, а рэальнай працы не робіць і нават не дапамагае вяскоўцам праводзіць яе. Больш за тое, увесь час уводзіць розныя абмежаванні, датычныя добраўпарадкавання.

Пра праблемы з уладамі заявілі ў весцы Пестуніцы, жыхароў якой нават не пускалі на прыём у райвыканкам. Кацельную ў вёсцы разабралі, вада з калонак цячэ іржавая. “Нікому нічога не трэба. Вёску дабілі поўнасцю. Працы няма. Такі саўгас быў – раздалі”, – распавяла ў сваю чаргу жыхарка Пестуніцы.

Падрабязнасці размоваў на відэа.

Болей навін